21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі 5 студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Затым свята было заснавана Генеральнай сесіяй ЮНЭСКА ў 1999 г. з мэтай захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі. Бо няма мовы без народа, і народа няма без мовы.
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая. Як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
— пісаў беларускі паэт Пімен Панчанка пра ўнікальнасць роднага беларускага слова.
Але не лішнімі сёння будзе ўспомніць і радкі, якія напісаў вядомы беларускі перакладчык , паэт, краязнаўца Пятро Бітэль :
Любіць сваё – зусім не значыць
Чужое ганіць, адмаўляць.
Вось за чужым свайго не бачыць,
Не вывучаць, не шанаваць —
Злачынствам будзе без сумлення,
Бо ёсць такі закон жыцця:
Шануй чужое аж да пакланення,
Сваё любі да самазабыцця.