• 16.05.2022

2022 год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці

 2022 год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці

Прэзідэнтам РБ А. Лукашэнка падпісаны Указ нумар 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў у сваім навагоднім звароце, што без павагі да мінулага, без традыцый няма будучыні, няма дзяржавы і няма народа.

«Ставячы перад сабой новыя мэты, мы ведаем, што не ў нашых сілах усё прадбачыць, але ў нашай уладзе ў надыходзячым годзе вызначыць для сябе галоўнае. Гэта тое, што павінна быць у памяці пакаленняў і ў сэрцы кожнага. Гэта нашы рэальныя вытокі — тая жыватворная сіла, якая стагоддзямі сілкавала і фарміравала наш духоўны і маральны свет. У ёй і сёння мы чэрпаем мудрасць і веру ў сябе. Таму 2022 год стане Годам гістарычнай памяці. Бо без павагі да мінулага, без традыцый няма будучыні, няма дзяржавы і няма народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці.

Інфармацыя падрыхтавана з выкарыстаннем матэрыялаў БелТА.

Связанные новости