• 01.07.2022

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ звяртае ўвагу грамадзян

 Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ звяртае ўвагу грамадзян

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Лепельскім раёне звяртае ўвагу грамадзян, якія маюць зямельныя ўчасткі і аб’екты нерухомасці, не адкладваць выплату падаткаў на апошні дзень, а зрабіць гэта загадзя. Тэрмін выплаты гэтага падатку заканчваецца 15 лістапада.

Таксама звяртаецца ўвага, што ў 2021 г. фізічныя асобы, якія не атрымалі па стане на 1 студзеня гэтага года ва ўстаноўленым парадку дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, абавязаны выплаціць не пазней як 15 снежня 2021 г. авансавы плацёж у памеры адной базавай велічыні, а ў дачыненні да прычэпа, прычэпа-дачы і матацыкла — у памеры 20 бел.рублёў за кожны аб’ект падаткаабкладання. Паведамленні на такія плацяжы ўжо накіраваныя падаткаплацельшчыкам.  У выпадку, калі грамадзянін не атрымаў паведамленне на выплату зямельнага падатку, падатку на нерухомасць або транспартнага падатку за бягучы год, або грамадзяніну, які мае права на льготы па падатках, льготы не прадастаўлены, такім асобам неабходна звярнуцца ў любы падатковы орган для ўдакладнення звестак аб аб’ектах падаткаабкладання або атрымання ільгот

Связанные новости