• 01.07.2022

Харэаграфічнаму калектыву “Рытм” ДУДА “Чашніцкі РЦД і М” прысвоена найменне “ўзорны”

 Харэаграфічнаму калектыву “Рытм” ДУДА “Чашніцкі РЦД і М” прысвоена найменне “ўзорны”

Пастановай Міністэрства культуры РБ № 64 ад 7 кастрычніка 2021 г. харэаграфічнаму калектыву “Рытм” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” прысвоена найменне “ўзорны” за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай папулярызацыі нацыянальных культурных традыцый, мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі.

За такім сур’ёзным званнем — сур’ёзныя творчыя пошукі, шматлікія перамогі ў конкурсах і фестывалях самага рознага ўзроўню, рэпетыцыі і, вядома ж, вялікае жаданне дзяцей танцаваць!

Кожная новая праца калектыву сведчыць аб бесперапынным яго развіцці. Здзіўляе творчая фантазія кіраўніка Наталлі Армянцавай, якая ўмее стварыць для кожнай групы маленькія шэдэўры, здольныя абудзіць у гледачах масу эмоцый.

Віншуем харэаграфічны калектыў «Рытм» і яго кіраўніка Наталлю Армянцаву з высокім званнем. Ўпэўненыя, што яшчэ не раз юныя таленты Чашніччыны парадуюць нас цудоўнымі выступленнямі і яркімі харэаграфічнымі знаходкамі.

Связанные новости