• 01.07.2022

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адзначылi свята беларускай нацыянальнай кухні

 У цэнтральнай раённай бібліятэцы адзначылi свята беларускай нацыянальнай кухні

Фото предоставлено Чашникской ЦБС

Выдатна, калі адраджаюцца і падтрымліваюцца традыцыі беларускага народа. З маленства хлопцы і дзяўчаты бачаць, чуюць і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з беларускай культурай, побытам, кухняй. Такі асаблівы дзень прайшоў і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы — свята беларускай нацыянальнай кухні. Для навучэнцаў 10 класа Сярэдняй школы №4 г.Чашнікі правадзілася інфармацыйная гадзіна “Традыцыйныя стравы беларускай нацыянальнай кухні” сумесна з народным клубам аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” гарадского Дома культуры мікрараёна папяровай фабрыкі.  Бібліятэкар пазнаёміла са стравамі нашых продкаў, з іх назвамі. Больш падрабязней расказала пра спосабы гатоўкі страў, у якіх абрадах яны ўжываліся, якое значэнне маюць для беларусаў. Госці мерапрыемства народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” правялі з удзельнікамі мерапрыемства гульнявую праграму, у час якой прапанавалася прыняць удзел у конкурсе “Народныя прыказкі пра харчаванне”, “Загадкі. Харчаванне і ежа”, “Прыказкі і прымаўкі пра хлеб” і шмат іншых гульняў. З дапамогай відэасюжэта прысутныя больш падрабязна даведаліся пра дзейнасць народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак”. На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана паспрабаваць адно са страў беларускай кухні – вергуны. Мерапрыемства выдалася вясёлым і пазнавальным

Связанные новости