У сувязі з ростам захворванняў на ВРЗ і каронавірус паліклінікамі рэспублікі наладжаны прыём у выхадныя дні

Ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь у сувязі з уздымам захворванняў на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) і каранавірусную інфекцыю (COVID-19) рэжым работы амбулаторна-паліклінічных устаноў аховы здароўя
змяніўся.
Пачынаючы з выхадных — 5 і 6 лютага — прыём пацыентаў у паліклініках вядзецца ў суботнія і нядзельныя дні. Дакладны графік работы ўстанаўліваецца кожным кіраўніком медыцынскай установы самастойна.
Загадчык Чашніцкай паліклінікі Алена Канстанцінава ўдакладніла інфармацыю аб рэжыме прыёму ў выхадныя дні:
у суботу можна будзе прыйсці на прыём да ўрача з 8.00 да 12.00, у нядзелю — з 9.00 да 13.00. Прыём праводзіцца ў 25-ым кабінеце. Пры гэтым таксама будзе працаваць рэгістратура. Устаноўленыя змены дзейнічаюць да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захворвання на ВРВІ і COVID-19