• 16.05.2022

У Беларусі прадаўжаецца вакцынацыя дзяцей і падлеткаў супраць інфекцыі COVID-19

 У Беларусі прадаўжаецца вакцынацыя дзяцей і падлеткаў супраць інфекцыі COVID-19

Звязана гэта ў першую чаргу з тым, што ўсё часцей менавіта яны хварэюць на каранавірус.

Паўплываць на эпідэміялагічную сітуацыю, знізіць захворванне, заблакаваць вірусную мутацыю дапаможа калектыўны імунітэт, які мы павінны сфарміраваць з удзелам дзяцей.

У Чашніцкім раёне прапануюць зрабіць прышчэпку Vero Cell кампаніі вытворчасці (КНР) – двухкампанентнай інактываванай вакцынай. Больш за 150 дзяцей і падлеткаў у нашым рэгіёне ўжо прышчэплена.

Вакцынацыя праводзіцца ў дзіцячых прышчэпачных кабінетах паліклінік Чашнік і Новалукомля пасля агляду ўрача-педыятра і пісьмовай згоды бацькоў (законных прадстаўнікоў дзіцяці) на імунізацыю.

Дарэчы, агульная колькасць прышчэпленых ад COVID-19 у нашым раёне сёння — 60,75%, а значыць, хутка мы возьмем вірус пад кантроль.

Связанные новости