• 16.05.2022

У Беларусі з 1 лістапада вырас памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму

 У Беларусі з 1 лістапада вырас памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму

БПМ з 1 лістапада ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br288,01. Ён павысіўся на 1,6 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2021 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

         Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе крыху болей за 2880 ; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 4032 рублі 14 капеек. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры 288 рублёў,  дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) — у памеры 144 рублёў.

         Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, што вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда – 201 рубель 61 кап.,  на іншых дзяцей у сям’і —  144 рублі. Штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае 288 рублёў (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і 345 рублёў 61кап. (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ – 201 рубель 61 капейка.

Связанные новости