• 01.07.2022

Сутнасць народнага адзінства — ствараць разам, ствараць для сябе і для будучыні сваіх дзяцей

 Сутнасць народнага адзінства — ствараць разам, ствараць для сябе і для будучыні сваіх дзяцей

          У год народнага адзінства шмат добрых і карысных спраў зроблена на Чашніччыне.

              Так, у красавіку старшынёй райвыканкама быў падпісаны пратакол даручэнняў па стварэнні новай паркавай зоны паблізу аграгарадка Лукомль, якая атрымала назву «Народнае адзінства». Нічым не прывабнае месца намаганнямі жыхароў Чашніцкага раёна ўжо ператварылася ў зону зялёных насаджэнняў. У перспектыве — стварэнне ландшафтных кампазіцый і малых архітэктурных форм.

               Дарэчы, пачатак такім работам ужо пакладзены. Працоўны калектыў “Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці  бюджэтных арганізацый  і дзяржаўных органаў Чашніцкага раёна” начале з кіраўніком Анатоліем Нычкам пранаваў устанавіць у парку альтанку.  Сказана — зроблена!  Цудоўны аб’ект для адпачынку ўжо радуе вока ў зялёнай зоне.

              На мінулым тыдні прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна правялі ў гэтым месцы працоўную акцыю і высадзілі яшчэ каля 400 саджанцаў хвоі, дуба, каштана. Работы былі ініцыяваны Чашніцкай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага райвыканкама.

              Дзякуй усім, хто падтрымаў ініцыятыву далейшага добраўпарадкавання паркава-рэкрэацыйнай зоны. Гэта былі члены працоўных калектываў філіяла «Лукомльскай ДРЭС», РУП «Віцебскэнерга», аддзела землеўпарадкавання і сектара спорту і турызму Чашніцкага райвыканкама, ААТ «Чысты выток 1872», УНП ЖКГ «Камунальнік» г.Навалукомля, КУП «ЖКГ” г.Чашнікі, ПУ «Чашнікігаз», Чашніцкі філіял Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў. А таксама прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў ветэранаў, «Белая Русь», «БРСМ», «Беларускага Саюза жанчын», «Беларускага дзіцячага фонду».

              Паркава-рэкрэацыйная зона «Народнае адзінства» значна папрыгажэла. Работы па добраўпарадкаванні тут будуць працягвацца і надалей. Бо практычна за кожным метрам зялёнай зоны замацаваны адказныя арганізацыі і прадпрыемствы.

              Не за гарамі той час, калі гэтая тэрыторыя стане любімым месцам адпачынку чашнічан. Сумеснымі намаганнямі можна зрабіць шмат. У тым і сутнасць народнага адзінства — ствараць разам, ствараць для сябе і для будучыні сваіх дзяцей.

Связанные новости