• 16.05.2022

Працягваецца абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі РБ

 Працягваецца абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі РБ

Нагадаем, што тэкст дакумента размешчаны ў электронным выглядзе на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале РБ, на сайце Прэзідэнта краіны, апублікаваны ў рэспубліканскіх і мясцовых СМІ. Жыхары Чашніччыны могуць азнаёміцца з тэкстам абноўленай Канстытуцыі ў друкаваным выглядзе ў цэнтры прававой інфармацыі, наведаўшы Чашніцкую цэнтральную раённую бібліятэку.

У раёне пачалася праца экспертных груп па абмеркаванні Канстытуцыі РБ. У склад экспертных груп уваходзяць кіраўнікі Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта і Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Эксперты выязджаюць у працоўныя калектывы з мэтай абмеркавання асноўных палажэнняў змененай Канстытуцыі, бо некаторыя пытанні сапраўды патрабуюць дэталёвага асэнсавання.

Нагадаем, што каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які вынесены для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Меркаванні грамадзян і магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі па электроннай пошце, праз запаўненне электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале або ў пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя».

Унесці прапановы па змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Беларусі можна таксама праз грамадскую прыёмную.

З 30 снежня такая прыёмная працуе ў г. Чашнікі па адрасе вул. Савецкая, д. 32, каб.1. Час працы — аўторак і чацвер з 17.00 да 19.00. У гэты ж час дзейнічае «гарачая лінія». Тэлефануйце па нумары 3-47-45.

Праца грамадскай прыёмнай і гарачай лініі працягнецца да сярэдзіны студзеня.

Связанные новости