• 16.05.2022

Праз некалькі дзён краіна адзначыць незвычайнае свята — Стары Новы год, якое адзначаецца ў ноч з 13 на 14 студзеня

 Праз некалькі дзён краіна адзначыць незвычайнае свята — Стары Новы год, якое адзначаецца ў ноч з 13 на 14 студзеня

Гэтае свята са смешнай назвай узнікла з-за змены календароў у пачатку XX стагоддзя. Калісьці ўвесь свет жыў па старым, грыгарыянскім календары. У 1918 годзе ў многіх краінах свету адбыўся пераход на больш дасканалы юліянскі каляндар, які адрозніваецца ад грыгарыянскага на 13 дзён. Такім чынам, 1 студзеня па новым стылі сталі адзначаць на 13 дзён раней.

У народным календары 13 студзеня таксама вялікае свята — Шчодры вечар. Яго інакш называюць Шчадрэц або Тоўстая куцця. У гэты вечар гаспадыні рыхтавалі на стол сытныя і багатыя пачастункі: каўбасы, свініну, варэнікі, бліны. Галоўнай стравай на стале з’яўляецца менавіта шчодрая куцця. Ад каляднай яна адрозніваецца дабаўленнем сала, смальцу, масла ці малака.

За святочны стол абавязкова збіраецца ўся сям’я ў чыстым і новым адзенні. Члены сям’і весяляцца, спяваюць песні, просяць адзін ў аднаго прабачэння. Пасля вячэры дзяўчаты прыгожа прыбіраюцца і варожаць на лёс і жаніхоў, а моладзь спявае абрадавыя песні (шчадроўкі), ходзіць па дамах і просяць пачастунку.

13 студзеня а 19 гадзіне жыхары Чашніцкага раёна запрашаюцца на чароўны фінал Навагодніх святаў. Гэта будзе яркая тэатралізаваная праграма, апошняе віншаванне ад дзеда Мароза і Снягуркі. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе вул.Савецкая, 44. Прыходзьце, будзе весела!

Связанные новости