• 01.07.2022

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2021 г. № 71 устаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму

 Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2021 г. № 71 устаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2021 г. № 71 устаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 лістапада 2021 г. па 31 студзеня 2022 г.

БПМ устаноўлены ў наступных памерах:

• у сярэднім на душу насельніцтва 288,01 рубля;

• працаздольнае насельніцтва 321,22 рубля;

• пенсіянеры 217,99 рубля;

• дзеці ва ўзросце да 3 год 180,64 рубля;

• дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў 251,26 рубля;

• дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 год 307,98 рубля.

         «Гэта чацвёрты пераразлік у 2021 годзе (1 лютага, 1 траўня, 1 жніўня і 1 лістапада). Такім чынам, памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, якое дзейнічала з 1 лістапада 2020 года, вырас на 11,6%», – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

         У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лістапада 2021 г. аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, якія ўключаны ў сістэму сацыяльнай абароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ:

• памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей;

• сацыяльныя пенсіі;

• павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;

• даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

• дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

         Гэтыя выплаты павялічыліся супамерна росту БПМ на 1,6%.

Связанные новости