Падведзены вынікі III этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

З 10 па 13 студзеня 2022 года прайшоў III (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 14 вучняў з 4 устаноў адукацыі Чашніцкага раёна.
Пераможцамі абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды сталі 5 вучняў з трох устаноў адукацыі раёна.
Дыплом I ступені атрымаў
Балаш Мікалай, навучэнец ХI класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чашнікі», астраномія, настаўнік Гуркоў Уладзімір Іванавіч
Дыплом III ступені:
Марчонак Вадзім, навучэнец ХІ класа ДУА «Чашніцкая гімназія», астраномія, настаўнік Кулакоўская Тамара Аляксееўна;
Падрэз Лізавета, навучэнка Х класа ДУА «Чашніцкая гімназія», руская мова і літаратура, настаўнік Косцеж Аксана Вітальеўна;
Агель Арцём, навучэнец ХІ класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чашнікі», матэматыка, настаўнік Сінкевіч Іна Іванаўна;
Няўпакоеў Фёдар, навучэнец ХI класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Новалукомля», англійская мова, настаўнік Гарбачэўская Алена Пятроўна
Віншуем пераможцаў і іх педагогаў!