• 16.05.2022

Паважаныя жыхары, перад тым, як вы вырашыце падпаліць сухую траву, падумайце аб магчымых наступствах

 Паважаныя жыхары, перад тым, як вы вырашыце падпаліць сухую траву, падумайце аб магчымых наступствах

На тэрыторыі Чашніцкага раёна яшчэ не да канца сышоў снег, а работнікі Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пачалі праводзіць прафілактычную работу сярод насельніцтва, каб апавясціць і навучыць правілам бяспекі як мага больш жыхароў раёна. Ажыццяўляюца  планавыя рэйды па населеных пунктах, дзе ёсць верагоднасць выпальвання сухой расліннасці. Вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд адзін з самых актыўных перыядаў у дзейнасці  ратавальнікаў, якія праводзяць  работу сярод жыхароў раёна з тлумачэннем правілаў пажарнай бяспекі і гутаркамі па папярэджанні надзвычайных сітуацый.

Паважаныя жыхары, перад тым, як вы вырашыце падпаліць сухую траву, падумайце аб магчымых наступствах. У выніку выпальвання сухой расліннасці згараюць дамы, часам гэта прыводзіць да таго, што выгараюць цэлыя вёскі.  Калі вы заўважылі,  што гарыць сухая расліннасць, то паведаміце па нумары 101 ці 112. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Связанные новости